Занятак ” Мая сяброўка вавёрка”

Некалкі фота з сенняшняга занятку. Дзякуй усім хто прыйшоў не гледзячы на кепскае надвор’е. Прыемна было ўбачыцца са старымі сябрамі і пазнаёміцца з новымі! Мы вадзілі карагод, вывучылі новыя словы (частавацца, ласавацца, шкадаваць,) Паслухалi казку пра вавёрку,  адказалі на пытанні па казцы, адгадалі загадкі, пагулялі у гульню, і змайстравалі домікі для нашай ваверкі.   А так сама пачаставаліся смачнымі пірагамі.

Народныя беларускія дзіцячыя гульні

беларускiя гульнiГульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага  выхавання дзяцей.
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.

Працягнуць чытаць “Народныя беларускія дзіцячыя гульні”

“Чароўная стужка” на вакацыях.

Шаноўныя сябры!
У жніўні заняткаў нашага гуртка “Чароўная стужка” не будзе, бо Адэлька з Янкам, а таксама настаўнікі, – на вакацыях. Працягнуць чытаць ““Чароўная стужка” на вакацыях.”

Чароўная стужка на Купалле 2015.

Купалье в Чикаго сшаКупалле- цудоўнае гадовае народнае свята , якое ў гэтым годзе адсвяткавалі больш за 120 беларусаў з Чыкага і наваколля. Дарослыя і дзеці выдатна правялі час: пагутарылі, паспрабавалі беларускіх страў. Дзеці павесяліліся на прыродзе, паслухалі казку, памайстравалi. Необышлося без песень, гульняў, і традыцыйнага карагода. Працягнуць чытаць “Чароўная стужка на Купалле 2015.”