Гуканне вясны!

Добры дзень, сябры!

Даўно нас не было чуваць.  Але здаецца прыйшоў час зноў сустрэнецца з даўнімі сябрамі!
Запрашаем дзетак і бацькоў адсвяткаваць разам прыход вясны!

Мы даведаемся пра гэтае вясновае свята. Як яго святкавалі, зробім птушак, калі будзе добрае надвор’е-пойдзем на вуліцу і упрыгожым вясновыя галінкі, паспяваем разам вясновыя песні.
паразмаўляем да пагуляем у гульні.

Advertisements

Новы навучальны год пачынаецца!

osen-urozhay-frukty-ovoschi-1624

Дарагія дзеткі і бацькі!

Наш гурток “Чароўная стужка” працягвае сваю работу ў новым навучальным годзе. Запрашаем дзетак наведаць нас і далучыцца да беларускай мовы і культуры, і проста цікава правесці час разам з сябрамі!

Чарговая сустрэча “Чароўнай стужкі” адбудзецца ў суботу, 

8га кастрычніка, з 15.00 да 16.30

Каліласка, звярніце ўвагу, наша месца сустрэчы змянілася!!!

у бібліятэке ў Роджэрс Парку.
6907 N Clark St, Chicago, IL 60623
Rogers Park Public Library, South Community Meeting Room

Нашай першай восеньскай тэмай будзе
“Ураджай”. 
Мы пачытаем казку “Пшанічны каласок”,
будзем вадзіць карагод і спяваць, ляпіць,
гуляць з гароднінай і маляваць.
Будзе цікава і весела!

 

Занятак ” Мая сяброўка вавёрка”

Некалкі фота з сенняшняга занятку. Дзякуй усім хто прыйшоў не гледзячы на кепскае надвор’е. Прыемна было ўбачыцца са старымі сябрамі і пазнаёміцца з новымі! Мы вадзілі карагод, вывучылі новыя словы (частавацца, ласавацца, шкадаваць,) Паслухалi казку пра вавёрку,  адказалі на пытанні па казцы, адгадалі загадкі, пагулялі у гульню, і змайстравалі домікі для нашай ваверкі.   А так сама пачаставаліся смачнымі пірагамі.