Некалкі фота з сенняшняга занятку. Дзякуй усім хто прыйшоў не гледзячы на кепскае надвор’е. Прыемна было ўбачыцца са старымі сябрамі і пазнаёміцца з новымі! Мы вадзілі карагод, вывучылі новыя словы (частавацца, ласавацца, шкадаваць,) Паслухалi казку пра вавёрку, адказалі на пытанні па казцы, адгадалі загадкі, пагулялі у гульню, і змайстравалі домікі для нашай ваверкі. А так сама пачаставаліся смачнымі пірагамі.
Author: Tatiana
Народныя беларускія дзіцячыя гульні

Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
Рэсурсы для бацькоў
Цiкавыя i карысныя рэсурсы для бацькоў
“Чароўная стужка” на вакацыях.
Шаноўныя сябры!
У жніўні заняткаў нашага гуртка “Чароўная стужка” не будзе, бо Адэлька з Янкам, а таксама настаўнікі, – на вакацыях. Працягнуць чытаць ““Чароўная стужка” на вакацыях.”
Чароўная стужка на Купалле 2015.
Купалле- цудоўнае гадовае народнае свята , якое ў гэтым годзе адсвяткавалі больш за 120 беларусаў з Чыкага і наваколля. Дарослыя і дзеці выдатна правялі час: пагутарылі, паспрабавалі беларускіх страў. Дзеці павесяліліся на прыродзе, паслухалі казку, памайстравалi. Необышлося без песень, гульняў, і традыцыйнага карагода. Працягнуць чытаць “Чароўная стужка на Купалле 2015.”